Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Васількова

ВАСІЛЬКОВА

 

ВАСІЛЬКОВА – вёска ў Забалацкім с/с, за 32 км на ПдЗ ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1834 г. 48 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1857 г. 110 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., 43 двары, 153 жыхары. У 1909 г. ў Расненскай вол., 162 жыхары. У 1910 г. адкрыта царк.-прыходская школа. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Шлях Леніна”, які абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана. У 1932 г. калгас аб’ядноўваў 28 гаспадарак, меў 332 га ворыва. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. З 20.07.1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 16 гаспадарак, 35 жыхароў, у складзе саўгаса “Забалацце” (цэнтр- в. Забалацце”). У 2007 г. ва УКСП “Саўгас “Забалацце”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Васількова : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 26 — 27.
  2. Васількова : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 571.
Belarusian BE Russian RU