Вароўскага
ВАРОЎСКАГА
ВАРОЎСКАГА – вёска ў Сялецкім с/с, за 20 км ад Мсціслава, 115 км да Магілёва.
Заснавана ў 1927 г. як пасёлак імя Вароўскога. У 1931 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 36 гаспадарак, меў 249 га зямлі, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. вёска, 40 двароў, 194 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з 17.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі 38 двароў. Пасля вызвалення адбудавана. У 1976 г. да вёскі далучана в. Слабада. У 1990 г. 27 гаспадарак, 64 жыхары, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр – в. Сялец). У 2007 г. ў СВК імя Чапаева.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 23 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Вароўскага : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 26.
- Вароўскага : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 571.