Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Вандроўка па старонках беларускіх кнiг «Беларуская мова — смачная мова»

Хадасоўскай сельскай бiблiятэкай для вучняў 4 класа была арганізавана вандроўка да Мiжнароднага дня роднай мовы па старонках беларускіх кнiг «Беларуская мова — смачная мова». Бiблiятэкар пазнаёміла школьнiкаў з кнiгамi, на старонках якiх шмат цiкавай iнфармацыi з гiсторыi з’яўлення лiтар, адкуль пайшла наша родная мова, як правiльна прывiтацца i развiтвацца па-беларуску ў залежнасцi ад часу дня. З захапленнем спаборнiчалi ў веданнi беларускай мовы, выконвалi цiкавыя заданнi, перекладалi словы з рускай мовы на беларускую. Напрыканцы бiблiятэкар нагадала, што трэба шанаваць сваю мову, свае песнi, казкi, звычаi там, што гэта спадчына дзядоў i вялiкi нацыянальны скарб.

Belarusian BE Russian RU