Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Уступ

Уступ

Асновай адраджэння нацыянальнай спадчыны з’яўляецца краязнаўства, ў развіцці і вывучэнні якога важная роля належыць бібліятэцы. На сённяшні дзень бадай толькі бібліятэка здольна сабраць найбольш поўную інфармацыю аб родным краі, яго людзях і перадаць яе нашчадкам.

Мсціслаўшчына – край непаўторны і ўнікальны. Ён мае сваю шматгадовую гісторыю. І гэтую гісторыю разам са сваім краем пішуць людзі. Мы ганарымся сваёй маленькай Радзімай, сваімі вядомымі землякамі, што пакінулі значны след у гісторыі Мсціслаўшчыны ці праславілі яе за межамі нашай краіны.

Малая  радзіма – край нашых продкаў, край працавітых людзей. Што мы ведаем пра сваё мінулае, пра гісторыю родных мясцін? Што мы можам сказаць пра навакольныя ўрочышчы, адкуль у іх тая ці іншая назва?  А між тым, у  кожнай вёсцы,  як і ў чалавека, ёсць свая біяграфія: сваё нараджэнне, свае боль і смутак, гора і радасць. Сваю гісторыю  трэба ведаць і шанаваць.

“…Каб любіць  Мсціслаўшчыну родную, трэба ведаць вытокі свае.”  Цэнтральнай бібліятэкай падрыхтавана база даных “З гісторыі населенных пунктаў Мсціслаўскага раёна”, якая дапаможа чытачам, карыстальнікам пашырыць свае веды пра родны край, пазнаёміцца з  яго гісторыяй, яго славутымі  землякамі, літаратурным краязнаўствам, культурнай спадчынай, пакіне ў кожнага след у душы – гонар   за сваю малую радзіму.

Галоўнай мэтай нашай бібліятэкі заўсёды была і будзе заставацца прапаганда ведаў пра наш родны край, таму, кожны чытач, каму цікава гэта тэма, зможа пачэрпнуць шмат новага са старонак мясцовай газеты “Святло Кастрычніка”, якая знаходзіцца ў бібліятэцы з 1970 года.. 

Пра гісторыю вёсак Мсціслаўскага раёна  напісана шмат. У  базе данных прадстаўлена 166 назваў вёсак. Матэрыял размешчаны ў парадку алфавіту вёсак раёна. Аб кожнай вёсцы даецца гістарычная даведка, невялікае апісанне, спіс крыніц.

Усяго 477 бібліяграфічных запісаў.

База данных  уключае літаратуру пераважна з краязнаўчага, алфавітнага  каталога раённай цэнтральнай бібліятэкі. У базе данных адлюстраваны кнігі, асобныя раздзелы з іх, артыкулы са зборнікаў, матэрыялы з часопісаў і газет на беларускай і рускай мовах.
База данных  будзе садзейнічаць забеспячэнню больш шырокіх ведаў пра каштоўнасць спадчыны роднага краю, яе зберажэнню і папулярызацыі.

Вывучэнне гісторыі свайго краю, пошукавая дзейнасць дапамагае адкрываць невядомыя старонкі мінулага, ўзбагачае ведамі аб роднай старонцы. Работа ў гэтым напрамку працягваецца. Усёй сваёй дзейнасцю бібліятэкары імкнуцца падтрымліваць і развіваць у чытачоў цікавасць да лёсу сваёй Бацькаўшчыны, да людзей, да сучаснасці.

Праца прызначаецца для гісторыкаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і алказнасці за будучае.

 

А

Андраны

Асінаўка

Аслянка

Асмолавічы

Б

Багацькаўка

Банькаўшчына

Барысаўка

Басценавічы

Башары

Белы Мох

Бель

Беразетня

Беразуйкі

Бескаўка

Бескакова

Брагі

Будагошч

Будзёнаўка

Буліна

Быковічы

Быстрыца

Бязводзічы

Бязгачава

Бялынец

В

Віскліна

Ваўкаўцы

Валоўнікі

Вароўскага

Васількова

Вышова

Вялікая Зяціца

Вялікая Лешчанка

Вяркееўшчына

Г

Галкавічы

Гімбатаўка

Глінне

Гутараўшчына

Д

Данілаўск

Дзеснакіта

Дзеткавічы

Доўгавічы

Добрае

Дубасна

Дубейкава

Дуброўка

Дудчыцы

Ж

Жыгалава

З

Забалацце

Залачэва

Залессе

Занькаўшчына

Заполле

Засожжа

I

Івоны

Ільнозавод

Ірцішчава

К

Казлоўка

Калінаўка

Калатовіна

Каленькава

Каменка

Кандратаўск

Капачы

Каробчына

Карпісонаўка

Картыжы

Касмынічы

Каськова

Каўшова

Кісялёўка

Клін

Князішчава

Кокатава

Колтава

Кош

Краснае

Краснаручча

Красная горка

Красная паляна

Красны бераг

Крутая

Ксёндзаўшчына

Кудрычы

Куркаўшчына

Курманава

Л

Лапаціна

Лар’янава

Ластрыгіна

Лужкі

Лыкінка

Людагошча

Лютня

М

Мазалава

Майскае

Малая Зяціца

Малая Лешчанка

Малькаўка

Мілейкава

Міхайлава

Міцькаўшчына

Мішні

Мушына

Мышанное

Мышкіна

Н

Несцерава

Новае Сяло

Новыя Віхраны

П

Пабеда

Падлужжа

Падсолтава

Парадзіна

Пастарнакі

Паўднёвае Бялішчана

Паўночнае Бялішчана

 

 

 

Пацкава

Пірагова

Прыбярэжжа

Пустынкі

Пуцяты

Пятрыгі

Пячкавіцкі ільназавод

Пячкавічы

Пячонкі

Р

Разанцы

Раздзел

Ракітанка

Ракшыно

Рассвет

Рожава

Рубанаўка

Рудодзіма

Рыкі

Рэместава

С

Сакалова

Сапрынавічы

Свярдлова

Святазер’е

Селішчы

Слёзкі

Слаўнае

Старое сяло

Старына

Старынка

Старыя Віхраны

Судоўшчына

Сутокі

Сычоўка

Сялец

Т

Тышча

У

Усполле

Х

Ходасы

Ц

Цяляткава

Цярэні

Ч

Чапуркіна

Чарнілава

Чарнавусы

Чорная сасна

Ш

Шамава

Шамаўшчына

Шумянічы

Шыркі

Шэйкі

Ю

Юшкавічы

Я

Янаўка

Ясьманава

 

Belarusian BE Russian RU