Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Усполле

УСПОЛЛЕ

 

УСПОЛЛЕ – вёска ў Хадасоўскім сельсавеце, за 23 км ад Мсціслава, на раке Чорная Натапа.

Першае пісьмовае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 1579 г., ў складзе Радамскага староства ВКЛ. У Літоўскай метрыцы ёсць звесткі аб ёй пад 1596 і 1635гг. З 1659 г. належыла памешчыку, які непадалёку меў мёнтак. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1777 г. вёска Ушполы ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерніі. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 18 двароў, 78 жыхароў, уласнасць памешчыка. Памешчык меў тут у 1868 г. 560 дзесяцін зямлі і вадзяны млын. У 1889 г. адкрыта земская школа. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 24 двары, 145 жыхароў. У аднайменнай аколіцы, што знаходзіліся непадалёку, было 23 двары, 148 жыхароў. У 1905 г. ў школе навучалася 50 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак. У 1909 г. ў вёсцы 60 двароў. 226 жыхароў, у аколіцы – 20 двароў, 205 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. навучалася 82 вучні. 25.10.1929 г. арганізаваны калгас “Чырвоны Кастрычнік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 72 гаспадаркі, меў 792 га ворыва. У 1936 адкрыты клуб.

Абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі вёску. Пасля вайны адбудаваны. Каля Дома культуры ў памяць аб 73 земляках, што загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1967 г. пастаўлена стэла.

У 1990 г. 144 гаспадаркі, 392 жыхары, цэнтр калгаса “ХХVІ з’езд КПСС”, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні лёну. Меў 3373 га сельскагаспадарчых угоддзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, 8-гадовая школа, бібліятэка, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, магазін, фельчаска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, музей працоўнай славы. У 2007 г. вёска ў складзе ААТ “Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 209 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Вёска Усполле, Ходасаўскі с/с. Гарадзішча, курганныя могільнікі (археал.) // Збор помнікаў. — 1771. — С. 319.
  2. Гришанова, Л. Найден клад 16 века : [д. Усполье] // Магілёўскія ведамасці. — 1997. — 18 лістапада. — С. 2.
  3. Денисенкова, Н. Моя деревня – моя семья : [д. Усполье, староста Лидия Ильянова] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2020. — 14 сакавіка. — № 20. — С. 4.

 

  1. Краўцова, В. Мы помнім край, дзе нарадзіліся : [Усполлю – 440 гадоў] / Валянціна Краўцова // Святло Кастрычніка. — 2019. — 28 жніўня. — № 63. — С. 4.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 50, 219, 267, 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Усполле.

  1. Усполле : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 89 — 90.
  2. Усполле : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 601.
  3. Усполле, гарадзішча і курган, могільнікі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 319.
Belarusian BE Russian RU