Урок радзімазнаўства “Роднай мовы ты крынічка”
Урок радзімазнаўства прайшоў у Падлужанскай сельскай бібліятэцы пад назвай “Роднай мовы ты крынічка”. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Юныя карыстальнікі дакрануліся да крыніц беларускай мовы, народнай творчасці, пазнаёміліся з вершамі, казкамі, апавяданнямі беларускіх аўтараў. Успомнілі беларускія прыказкі, прымаўкі, загадкі, лічылкі. Усё гэта суправаджалася кароткімі гістарычнымі даведкамі, выказваннямі і вершамі беларускіх пісьменнікаў пра беларускую мову. Для карыстальнікаў бібліятэкі была арганізавана бібліятэчная выстава “Беларуская мова – мелодыя сэрца”.