Урок беларусазнаўства «У спадчыну — добрае, роднае слова»
21 лютага мы святкуем Міжнародны дзень роднай мовы. I таму з гэтай нагоды Забалацкая сельская бібліятэка–клуб запрасіла чытачоў –дзяцей на ўрок беларусазнаўства «У спадчыну — добрае, роднае слова». Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята. Прынялі ўдзел у гульне «Мова – крыніца ўсёй прыгажосці», дзе спаборнічалі выяўляючы, хто лепей ведае напеўную і мелагучную родную мову. Бібліятэкар, Алена Башыкоўская, падрыхтавала для дзяцей цікавую кніжную выставу «Мова продкаў пагаснуць не можа», на якой прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.