Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Тышча

ТЫШЧА

 

ТЫШЧА—вёска ў Ракшынскім сельсавеце, за 38 км ад Мсціслава.

Першае пісьмовае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 16 ст. У 1585 г. сяло ў Магілёўскай воласці, дзяржаўная ўласнасць. У 1604 г. 66 гаспадарак у Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ. У 1742 г. вёска, 37 двароў.  Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 57 двароў, 267 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г.   ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 107 двароў, 729 жыхароў.  У 1909 г. ў сяле 117 двароў, 793 жыхары. У 1910 г. адкрыта школа (народнае вучылішча). 

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У  1930 г. арганізаваны калгас імя Варашылава, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 51 гаспадарку, меў 357 га ворыва, кузню, ваўначоску. Абслугоўвала яго Ходасаўскай МТС імя Тэльмана.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Будзённага, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 25 гаспадарак, меў 184 га ворыва,  абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

 У 1990 г. 57 двароў, 136 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага завода №120 (цэнтр – в. Лютня). Працавалі клуб, магазін. У 2007 г. вёска ў РУСП “Селеккцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

На 01.01.2020 насельніцта складае 7 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Тышча : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 88 — 89.
  2. Тышча : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 600 — 601.

 

Belarusian BE Russian RU