Творчае мерапрыемства «Падпішы паштоўку матулі»
Вось ужо хутка цудоўнае вясновае свята — 8 сакавіка! І з гэтай нагоды сёння у межах праекта «Кожная пятніца — роднае сваё» бібліятэкар Капачоўская сельскай бібліятэкі-філіяла прапанавала юным наведвальнікам творчае мерапрыемства «Падпішы паштоўку матулі». Удзельнікі мерапрыемства ў сваіх паштоўках пісалі самыя прыгожыя, цеплыя, важныя словы сваім мамам на беларускай мове. Бібліятэкар заклікала наведвальнікаў часцей звяртацца да такой формы паведамленняў, замест тэлефонаў. Менавіта лісты і паштоўкі, напісаныя ад рукі, захоўваюць цяпло, настрой і частку душы чалавека, які іх пісаў.
