Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Цярэні

ЦЯРЭНІ

 ЦЯРЭНІ – вёска ў Ракшынскім с/с, за 25 км ад Мсціслава, 67 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 20 двароў, 107 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1861 г. 573 дзес. зямлі і вадзяны млын. У 1880 г. 20 двароў, 137 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным і калёсным промысламі. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ, 27 двароў, 186 жыхароў. У 1909 г. 39 двароў, 180 жыхароў, школа граматы, ператвораная затам у царк.-прыходскую. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Бальшавік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 22 гаспадаркі, меў 212 га ворыва. Абслугоўвала яго Хлышчоўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 11 гаспадарак, 35 жыхароў, у складзе калгаса імя Энгельса (цэнтр – в. Басценавічы). У 2007 г. вёска ў СВК імя Энгельса. Зараз ААТ “Сцяг працы”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 9 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Цярэні.

  1. Цярэні : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 91 — 92.
  2. Цярэні : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 603.

 

Belarusian BE Russian RU