Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Цяляткава

ЦЯЛЯТКАВА

 

ЦЯЛЯТКАВА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 19 км ад Мсціслава, 114 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска Цяляткаў у Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 45 жыхароў мужчынскага полу. Памешчык меў тут у 1866 г. 178,5 дзес. зямлі. У 1880 г. 15 двароў, 81 жыхар. Частка вяскоўцаў займалася сталярным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. вёска (28 двароў, 167 жыхароў) і аднайменны фальварак (2 двары, 9 жыхароў) у Маляціцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ. У 1909 г. 35 двароў, 204 жыхары. Побач існаваў памешчыцкі маёнтак (1 двор, 9 жыхароў). З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас “Камінтэрн”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 39 гаспадарак, меў 239 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі вёску (20 двароў). Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 18 гаспадарак, 34 жыхары, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр – в. Сялец). У 2007 г. ў СВК ім Чапаева. Зараз ААТ “Сож-Агра”.

Радзіма бел. паэта, перакладчыка, эсаіста Г. Ф. Бубнава (нар. ў 1948).

На 01.01.2020 насельніцтва складае 2 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Цяляткава.

  1. Цяляткава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 91.
  2. Цяляткава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 602 — 603.
Belarusian BE Russian RU