Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Традыцыйны абрад «Цягнуць Каляду на дуба»

Традыцыйны абрад «Цягнуць Каляду на дуба», адноўлены ў прошлым годзе супрацоўнiкамi Хадасоўскага СДК i бiблiятэкi, з’яўляецца складовай часткай калядных зiмовых святкаванняў i заключаецца ў тым, што ўдзельнiкi апраналi саламяную ляльку i цягнулi яе на дуб з куццёю, якая садзейнiчае багатаму ўраджаю ў наступным годзе. Там пелi, гулялi ў гульнi, таньчылi, частавалiся, абдымалi i вадзiлi вакол дуба карагод.

Belarusian BE Russian RU