Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Сычоўка

СЫЧОЎКА

 

СЫЧОЎКА – вёска ў Ходасаўскім с/с, 24 км ад Мсціслава, 81 км ад Магілёва.

У 1897 г. вёска ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, 13 двароў, 71 жыхар. У 1909 г. 16 двароў, 106 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Варашылава, які ў 1932 аб’ядноўваў 48 гаспадарак, меў 155 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці . У 1940 г. далучана в. Старожня. У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У пасляваенны час далучаны вёскі Ходасы 1, Ходасы 3. У 1990 г. 91 гаспадарка, 178 жыхароў, у складзе племсаўгаса імя Тэльмана (цэнтр – в. Ходасы), працавалі пачатковая школа, магазін, клуб, фельч.-акушэрскі пункт. У 2007 г. вёска ў складзе ААТ “Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 9 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Сычоўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 87.
  2. Сычоўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 87.

 

 

Belarusian BE Russian RU