Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Сялец

СЯЛЕЦ

 

СЯЛЕЦ – вёска Краснагорскага с/с, на р. Чорная Натапа.

У 1811 г. 47 двароў, 108 жыхароў, у Чэрыкаўскім павеце, царкоўная ўласнасць. У другой палове XVIII ст. у былой вёсцы Ануфрыева (цяпер яна ў складзе вёскі Сялец), была пабудавана царква, якая зараз з’яўляецца помнікам архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. У 1878 г. адкрыта школа ў вёсцы Сялец. У 1883 г. 106 двароў, 629 жыхароў, у Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Акрамя земляробства частка насельніцтва займалася сталярным і кравецкім промысламі. У 1897 г. 137 двароў, 967 жыхароў у Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 190 двароў, 1187 жыхароў. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. Была адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1926 г. было 90 вучняў. У 1929 г. арганізаваны калгасы «Чырвоны Сялец» і «Чырвоны кулямётчык», якія затым аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы спалілі вёску.

Пасля вайны адбудавана. У 1967 г. да вёскі далучаны вёска Сялец-Галоўчыцы, у 1976 г. вёска Ануфрыева, якая з’яўляецца радзімай заслужанага работніка вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь, прафесара В. М. Ільіна (н. 31.03.1930 г.). У 1990 г. 282 гаспадаркі, 694 жыхары, цэнтр калгаса імя Чапаева, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывелагадоўлі і вырошчванні лену. Меў 4483 га сельгасугоддзяў. У весцы працавалі дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа з вучэбна-вытворчым камбінатам (25 настаўнікаў і выхаванцаў), бібліятэка, Дом культуры, гандлевы цэнтр, сталовая, фельч.-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплесны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва,аўтаматычная тэлефонная станцыя, ветэрынарны ўчастак. У 2007 г. цэнтр СВК імя Чапаева, дзіцячы сад, сярэдняяя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельч.- акушэрскі пункт, магазін, адддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, філіял Мсціслаўскага УПК “Бытпаслугі”.

Зараз ААТ “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 389 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Бизюк, Т. Будущее Сельца с оглядкой на прошлое : [Мстиславский агрогородок после присоединения к соседнему хозяйству сохранил и приумножил наработанные за долгие годы блага] / Татьяна Бизюк // Сельская газета. — 2018. — № 132. — 9 ноября. — С. 8 — 9.
  2. Кравцова, В. Деревня над Сожем и Черной Натопой : [деревня Селец] / Валентина Кравцова // Святло Кастрычніка. — 2020. — 1 лютага. — № 8. — С. 5.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 50, 262, 267, 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Сялец.

  1. Сялец : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 87 — 88.
  2. Сялец : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 600.
  3. Сялец. Курганны могільнік (археал.), за 1,8 км на захад ад вадзянога млына // Збор помнікаў. — 1766. — С. 318.
  4. Сялец, курган. могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 318.

 

 

Belarusian BE Russian RU