Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Святазер’е

СВЯТАЗЕР’Е

 

СВЯТАЗЕР’Е – вёска ў Краснагорскім с/с, за 2 км ад Мсціслава, 97 км ад Магілёва.

У 1857 г. в. Світазер’е ў Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1858 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ., 27 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 14 двароў, 111 жыхароў. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 6 жыхароў. У 1909 г. 20 двароў, 141 жыхар. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Пяцігодка”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 38 гаспадарак, меў 213 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 45 двароў, 147 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску, загубілі 4 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 8 гаспадарак, 14 жыхароў, у складзе калгаса “1 Мая” (цэнтр – в. Каробчына”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Святазер’е : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 83.
Belarusian BE Russian RU