свята роднай мовы
У цэнтральнай бібліятэцы прайшло свята роднай мовы «Мова народа – яго святыня», прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Яно было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў вучняў павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Удзельнікамі свята сталі вучні Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага каледжа.
Увазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава «Беларуская мова – мелодыя сэрца», на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы, беларускія часопісы, а значную частку займалі кнігі беларускіх аўтараў — як класікаў, так і сучаснікаў.
У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. З задавальненнем вучні 1 курса гр. 19 ЛП прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні па прыказках «Складзі прыказку», чыталі вершы на роднай мове, удзельнічалі у конкурсе «Пазнай твор па яго пачатку», віктарыне «Падумай і адкажы», наведвалі віртуальны музей «Музей народнага побыту», дзе трэба было назваць прадмет і сказаць, для чаго ён выкарыстоўваўся.
Дзень роднай мовы праляцеў незаўважна, але застанецца ў памяці, як прыемны напамін аб тым, што і мы маем сваю ўласную, незвычайную, вельмі прыгожую мову, якой трэба толькі ганарыцца!
У падарунак кожны чытач атрымаў закладку з выказваннем аб роднай мове.