Свярдлова
СВЯРДЛОВА
СВЯРДЛОВА (да 1941 г. в. Мардалысава) – вёска ў Падсолтаўскім с/с, 20 км ад Мсціслава, 115 км да Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 1667 г. як с. Мардалысава ў Мсціслаўскім ваяводстве, ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 г. 5 двароў, 44 жыхары, уласнасць памешчыка. У 1857 г. сяло і аднайменны фальварак у Мсціслаўскім павеце. У 1909 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 17 двароў, 154 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоная ніва”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 30 гаспадарак, меў 222 га зямлі. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. далучана в. Майсееўка. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1976 г. далучана в. Вялікая Слабодка. У 1990 г. 61 гаспадарка, 176 жыхароў, у складзе калгаса “Ленінскі Шлях” (цэнтр –в. Мілейкава), працаваў магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Мілейкава”. Зараз ААТ “Натапа-Агра”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 58 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Свярдлова : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 82 — 83.
- Свярдлова : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 597 — 598.