Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Сутокі

СУТОКІ

 

СУТОКІ – вёска ў Мазалаўскім сельсавеце за 3 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1654 г. вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1654 г. падарана Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1785 г. сёлы Вялікія Сутокі (8 двароў, 49 жыхароў, млын) і Малыя Сутокі (2 двары, 37 жыхароў) у Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, уласнасць памешчыка. Адзін памешчык меў тут у 1848 г. 153 дзесяцін зямлі і вадзяны млын, у 1872 г. 229 дзесяцін зямлі, другі меў у 1878 г. 440 дзесяцін зямлі і млын. Паводле перапісу 1897 г. фальваракі Вялікія Сутокі (1 двор, 11 жыхароў), Малыя Сутокі (1 двор, 2 жыхары) і Сутокі (1 двор, 28 жыхароў), сядзіба Сутокі (1 двор, 9 жыхароў).

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1925 г. створана сельска-гаспадарчы артэль “Чырвоны сцяг”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 24 гаспадаркі, меў 80 га ворыва, абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 19 двароў, 109 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захонікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі 18 двароў, загубілі 10 жыхароў. Пасля вайны адбудавана.

У 1990 г. 17 гападарак, 41 жыхар, у складзе саўгаса “Мсціслаўскі” (цэнтр – г. Мсціслаў). У 2007 г. вёска ў СВК “Мазалаўскі”.

Зараз ААТ “Мазалаўскае”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 24 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Сутокі.

  1. Сутокі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 86 — 87.
  2. Сутокі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 599 — 600.

 

Belarusian BE Russian RU