Сустрэча з багатым светам беларускай літаратуры «Беларуская кніга для Вас!»
У Ходасоўскай сельскай бібліятэцы-філіяле ў рамках «Кожная пятніца — роднае, сваё», адбылася сустрэча з багатым светам беларускай літаратуры «Беларуская кніга для Вас!».
Родная мова — душа народа, наш галоўны нацыянальны скарб. На працягу ўсяго мерапрыемства юныя ўдзельнікі вялі размову на роднай мове, чыталі велічныя радкі з вершаў класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў. У сваіх творах пісьменнікі ўсхваляюць любоў да Радзімы, прыгажосць і багацце роднай зямлі. Вучаць любіць і шанаваць бацькоў, Радзіму, усё роднае, сваё.