Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Судоўшчына

СУДОЎШЧЫНА

 

СУДОЎШЧЫНА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 15 км ад Мсціслава, 80 км ад Магілёва.

У 1768 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1834 г. 9 двароў, 92 жыхары, уласнасць памешчыка. У 1909 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 20 двароў, 133 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Энергія”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 176 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 20 гаспадарак, 41 жыхар, у складзе племсаўгаса “Пісараўшчына” (цэнтр – в. Капачы). У 2007 г. вёска ў РУСП “Селекцыйна – гібрыдны цэнтр “Віхра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 1 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Судоўшчына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 86.
  2. Судоўшчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 599.

 

Belarusian BE Russian RU