Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Старыя Віхраны

СТАРЫЯ ВІХРАНЫ

СТАРЫЯ ВІХРАНЫ – былая вёска ў Сапрынавіцкім с/с, за 10 км ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва.

У 1853 г. сяло Вахраны ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ., шляхецкая ўласнасць. У 1856 г. сяло Старыя Віхраны. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1897 г. сяло (15 двароў, 105 жыхароў) і аднайменны фальварак (1 двор, 7 жыхароў) у Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета. У 1909 г. ў сяле 17 двароў, 132 жыхары, у маёнтку 1 двор, 2 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Пралетарый”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 12 гаспадарак, меў 199 га зямлі, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У. Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 2 гаспадаркі, 3 жыхары, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр – в. Сапрынавічы). Зараз знаходзіцца у складзе ААТ “Кастрычнік”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 4 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Старыя Віхраны.

  1. Старыя Віхраны : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 86.

 

Belarusian BE Russian RU