Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Старынка

СТАРЫНКА

 

СТАРЫНКАвёска ў Ходасаўскім сельсавеце.

У 1816 г. 14 двароў, 101 жыхар. У 1883 г. 30 двароў, 186 жыхароў, у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Акрамя земляробства частка насельніцтва займалася сталярным промыслам. У 1897 г. 43 двары, 284 жыхары. У 1909 г. 47 двароў, 266 жыхароў. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1925 г. адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1927 г. было 58 вучняў, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізаваны калгас «Новая вёска», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 65 гаспадарак, меў 523 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонту сельгасінвентару. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 г. 51 гаспадарка, 122 жыхары, у складзе “XXVI з’езд КПСС” (цэнтр – в. Усполле). Працавалі пачатковыя школа, магазін. У 2007 г. веска ў складзе ААТ “Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб”. Дзейнічае магазін.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Старынка.

  1. Старынка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 85 — 86.
  2. Старынка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 599.

 

 

Belarusian BE Russian RU