Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Старына

СТАРЫНА

 

СТАРЫНА – вёска ў Падсолтаўскім сельсавеце, за 32 км ад Мсціслава.

У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 39 двароў, 234 жыхары, уласнасць памешчыка. У 1880 г. ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета, 289 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім і бандарным промысламі. Паводле перапісу 1897 г. 55 двароў, 346 жыхароў, 2 ветраныя млыны. У 1909 г. 51 двор, 327 жыхароў, школа граматы. 23.09.1910 г. жыхары аказалі супраціўленне землемеру і паліцыі пры размежаванні зямель вяскоўцаў і памешчыка.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Сталіна які абслугоўвала Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 55 двароў, 85 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр –в. Курманава). Працавалі пачатковая школа, магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Курманава”.

Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 7 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Старына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 85.
  2. Старына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 599.

 

Belarusian BE Russian RU