Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Старое сяло

СТАРОЕ СЯЛО

 

СТАРОЕ СЯЛО — вёска ў Капачоўскім сельсавеце, на р. Чорная.

У 1586 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве, шляхецкая ўласнасць. У 1654 г. маёнтак Старое Сяло разам з вёскамі Бізюкі і Аслонцы аддадзены Мсціслаўскаму кармяліцкаму кляштару. 3 1781 г. дзейнічала царква. 3 1830 г. працавала сукнавальня. У 1834 г. 15 двароў, 70 жыхароў. У 1880 г. 39 двароў, 320 жыхароў, дзейнічала земская школа. Працаваў млын. У 1897 г. 60 двароў, 424 жыхары ў Мсціслаўскім павеце. Цэнтр воласці Магілёўскай губерні. Дзейнічалі фельчарскі ўчастак, 2 хлебазапасныя магазіны. Працавала сукнавальня. Побач фальварак – 1 двор, 28 жыхароў, карчма – 1 двор, 4 жыхары. У 1909 г. у сяле 79 двароў, 441 жыхар, у фальварку – 1 двор, 6 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. Была адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1925 г. было 123 вучні, 4 дзесяціны зямлі. Працавалі хата-чытальня, бібліятэка, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых і фельч.-акушэрскі пункт. З 20.08.1924 г. да 21.04.1978 г. цэнтр сельсавета. У 1928 г. арганізаваны калгас імя Чарвякова, які з 1933 г. абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938г. ў Магілёўскай вобласці у ВАВ з 14.07.1941 веска акупіравана нямецка-фашыскімі захопнікамі, якія 28.09.1943 г. спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 78 гаспадарак, 230 жыхароў, у складзе калгаса “Праўда” (цэнтр в. Шамаўшчына). Працавалі сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. У 2007 годзе веска ў складзе РУПС “Селекцыйна-гібрітны цэнтр “Віхра”. Дзейнічае магазін.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 32 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Старае Сяло.

  1. Старое сяло : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 84 — 85.
  2. Старое сяло : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 598 — 599.

 

Belarusian BE Russian RU