Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Слёзкі

СЛЁЗКІ

 

СЛЁЗКІ – на пісьмовых крыніцах вядома з пачатку 18 ст. У 1701 г. дзяржава Слёзкі Мсціслаўскага ваяводства. ВКЛ. У 1846 г. вёска Слёзкі Рабскі ў складзе казённага маёнтка Шараева – Ларыенаўскае Мсціслаўскага павета, 8 зямельных участкаў. Паводле перапісу 1897 г. вёска Рабскі-Слёзкі ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 85 жыхароў. З 17.07.1924г. ў складзе БССР. У 1929 г. арганізаваны калгас “Чырвоны баявік”, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 21 двор, 117 жыхароў. У ВАВ з 17.07.1941 да 28.09.1943 гг. акупіравана нямецка-фашыскімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі вёску (18 двароў). Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 17 гаспадарак, 35 жыхароў, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр Сялец). Працавалі клуб, магазін. У 2007 г. веска ў СВК імя Чапаева. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкам. Зараз ААТ “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 7 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Кисляк, О. Слёзки радости : [деревня Слёзки Мстиславского района] / Ольга Кисляк // Рэспубліка. — 2020. — 18 красавіка. — № 74. — С. 16.
  2. Слёзкі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 84.
  3. Слёзкі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 598.

 

 

Belarusian BE Russian RU