Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Слаўнае

СЛАЎНАЕ

 

СЛАЎНАЕ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 30 км ад Мсціслава, 96 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1737 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, мелася драўляная царква. У 1-й пал. 19ст. на паўн.-заходняй ускраіне з дрэва пабудавана новая царква, якая з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. У 1880 г. сяло ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 8 двароў, 54 жыхары. З 1877 г. дзейнічала царк.-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г. 17 двароў, 101 жыхар, вадзяны млын. У 1905 г. адкрыта вінная крама. У 1909 г. 14 двароў, 99 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў Магілёўскай вобл. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. 69 вучняў. У 1930 г. арганізаваны калгас “Бязбожнік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 17 гаспадарак, меў 80 га ворыва. Калгас абслугоўваўся Курманаўскай МТС. У вёсцы працавала ваўначоска. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 24 гаспадаркі, 38 жыхароў, у складзе калгаса (цэнтр – в. Курманава). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Курманава”.  Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 2 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Магілёўшчына :Назвы насел. пунктаў паводле легендаў і паданняў / Склад., запіс., апрац. А. М. Ненадаўца. — Мінск : Беларусь, 2002. — 416 с.: іл.

У тэксце згадка пра в. Слаўнае.

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Слаўнае.

  1. Слаўнае : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 83 — 84.
  2. Слаўнае : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 598.

 

Belarusian BE Russian RU