Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

«Скарбы Максіма Гарэцкага»

«Скарбы Максіма Гарэцкага» — такую назву мае прэзентацыя кніжнай выставы, якая адбылася ў Цэнтральнай бібліятэкі. Экспазіцыя прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, нашага зямляка, класіка айчыннай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, драматурга, публіцыста, вучонага, педагога Максіма Гарэцкага.
Юбілейная экспазіцыя падрыхтавана на аснове шматлікіх матэрыялаў і друкаваных дакументаў, распавядае пра жыццёвы і творчы шлях выдатнага сына беларускага народа.
Творчасць слыннага літаратара шырока прадстаўлена яго публікацыямі ў перыядычным друку, асобнымі выданнямі, выбранымі аповесцямі, апавяданнямі.Таксама шырока прадстаўлены дакументы, звязаныя са святкаваннем 130-гадовага юбілею Максіма Гарэцкага і ўшанаваннем яго памяці.

Belarusian BE Russian RU