Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Шыркі

ШЫРКІ

 

ШЫРКІ – вёска ў Капачоўскім с/с, 21 км ад Мсціслава, 84 км да Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 1777 г. ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1811 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 40 двароў, 107 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1845 г. 649 дзесяцін зямлі і вадзяны млын. У 1880 г. 25 двароў, 128 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 35 двароў, 243 жыхары. 30.06.1906 г. 40 сялян арганізавалі ў маёнтку забастоўку, адказаліся ад палявых работ. У 1909 г. ў вёсцы 40 двароў, 279 жыхароў, у маёнтку 2 жыхары. У 1919 г. адкрыта школа, у якой у 1927 г. было 63 вучні. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. З 21.08.1925 г. да 20.02.1938 г. цэнтр сельсавета. У 1926 г. адкрыты фельч.-акушэрскі пункт. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоная камуна”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 66 гаспадарак, меў 427 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. У 1936 г. школьнае памяшканне пераабсталявана і пашырана з улікам патрэб 7-гадовай школы. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У брацкай магіле, што ў цэнтры вёскі, пахаваны воіны, што загінулі ў 1943 г. пры вызваленні раёна. У 1990 г. 74 гаспадаркі, 172 жыхары, у складзе калгаса імя Энгельса (цэнтр – в. Басценавічы). Працавалі 8-гадовая школа, магазін. У 2007 г. вёска ў СВК імя Энгельса. Дзейнічае магазін. Зараз РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 37 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Денисенкова, Н. Жизнь дана на добрые дела : [деревня Ширки, староста деревни Антонина Анюховская] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2019. — 11 мая. — № 33. — С. 3.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 51

У тэксце ёсць згадка пра в. Шыркі.

  1. Шыркі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 604 — 605.
  2. Шыркі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 604.
  3. Шыркі, курган // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 320.
  4. Шыркі курган (археал.), за 0,5 км на захад ад вёскі // Збор помнікаў. — 1784. — С. 320.

 

 

Belarusian BE Russian RU