Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Шумянічы

ШУМЯНІЧЫ

 

ШУМЯНІЧЫ – вёска ў Краснагорскім с/с, за 3 км на ПдУ ад Мсціслава, 98 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1785 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 8 двароў, 47 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў у вёсцы ў 1868 г. 110 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 18 двароў, 139 жыхароў. Побач былі 2 фальваркі (разам 2 двары, 22 жыхары). У 1909 г. ў вёсцы 18 двароў, 136 жыхароў, у 2 фальварках – 2 двары, 15 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Шлях Леніна”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 29 гаспадарак, меў 226 га зямлі, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 40 двароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 29.09.1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў 1943 г. поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 30 гаспадарак, 67 жыхароў, у складзе калгаса “1 Мая” (цэнтр – в. Каробчына). У 2007 г. вёска ў СВК “Сож-Агра”. Зараз ААТ “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 25 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Шумянічы.

  1. Шумянічы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 95.
  2. Шумянічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 604.

 

 

Belarusian BE Russian RU