Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Шэйкі

ШЭЙКІ

 

ШЭЙКІ – вёска ў Ходасаўскім с/с, 26 км ад Мсціслава, 83 км да Магілёва.

У 1897 г. аколіца ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, 9 двароў, 41 жыхар. У 1909 г. 9 двароў, 56 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Прагрэс”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 33 гаспадаркі, меў 403 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. У вёсцы дзейнічалі льнозавод, ваўначоска, кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 г. 22 гаспадаркі, 46 жыхароў, у складзе саўгаса імя Тэльмана (цэнтр – в. Ходасы). У 2007 г. вёска ў складзе ААТ “Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 2 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Шэйкі.

  1. Шэйкі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 96.
  2. Шэйкі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 605.

 

Belarusian BE Russian RU