Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Шамаўшчына

ШАМАЎШЧЫНА

 

ШАМАЎШЧЫНА—вёска ў Капачоўскім сельсавеце за 6 км ад Мсціслава.

 Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. як сяло, у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошанае ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1825 г. 1 двор, уласнасць царквы. У 1834 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1867 г. 804 дзесяцін зямлі, сукнавальню, карчму. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, у фальварку, што, існаваў побач з вёскай 34 жыхары.

Бальшавік І. А. Шалабода, які прыехаў з Петраграда, арганізаваў у 1918 г. камітэт беднаты. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У красавіку 1930 г. арганізаваны калгас імя Чарвякова, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 350 гападарак, меў 2321 га ворыва,  абслугоўваўся Мсціслаўская МТС імя Кірава. У 1931 г. выходзіла калгасная шматтыражка. У 1933 г. пабудавана невялікая электрастанцыя. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. ў вёску звесены 106 хутароў, далучаны вёскі Барадзічэўшчына, Нашкавічы.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г., якія ў лістападзе – снежні 1942 г. загубілі 13 жыхароў, у верасні 1943 г. спалілі вёску. Вызвалена 29.09.1943 г. часцямі 344-й стралковай дывізіі. На ўшанаванне памяці 147 землякоў, што загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1967 г ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла.

У 1990 г. 195 гаспадарак, 528 жыхароў, цэнтр калгаса “Праўда”, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі. Меў 3118 га сельска-гаспадарчых угоддзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, 8-гадовая школа, бібіятэка, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. У 2007 г. вёска ў РУСП “Селеккцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 377 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Дольнікава, Л. У светлую будучыню : [гісторыя в. Шамаўшчына] / Л. Дольнікава // Святло Кастрчніка. — 2014. — № 104. — 22 лістапада. — С. 2.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Шамаўшчына.

  1. Шамаўшчына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 95.
  2. Шамаўшчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 604.
Belarusian BE Russian RU