«Сення ў нас беларускі аўторак»
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным у Хадасоўскай сельскай бібліятэцы. І сення ў нас быў Дзень мыслення на беларускай мове «Сення ў нас беларускі аўторак». Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Мерапрыемства пакінула ва ўсіх часцінку дабрыні, любові да роднай мовы. «Спадзяемся, што дзеці будуць старацца размаўляць па беларуску, паважаць родную мову» — так лічыць настаўнік Супаў А. М. У бібліятэцы створана тэматычная выстава: «Шануй, беларус, сваю мову». У гэты дзень дзеці, бацькі і педагогі размаўлялі толькі па беларуску, успаміналі каларытныя словы беларускай мовы, удзельнічалі ў літаратурнай гульне «Не проста ў словы я гуляю, на беларускай мове размаўляю». Гуртам перакладалі рускія словы на беларускую мову.