Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Селішчы

СЕЛІШЧЫ

 

СЕЛІШЧЫ – вёска ў Падсолтаўскім сельсавеце, за 29 км ад Мсціслава.

Першае пісьмовае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 1499 г., як гаспадарскі дом, аддзены князю Жаслаўскаму. У 1638 г. сяло Селішча (яно ж Кацельнікі) у складзе маёнтка Беразятня Мсціслаўскага ваяводства ВКЛ, 9 гаспадарак, шляхецкая ўласнасць. У час вайны Рассіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета 23 двары, 150 жыхароў. Побач быў фальварак, 1 двор, 6 жыхароў. У 1909 г. ў сяле 12 двароў, 64 жыхары, у фальварку – 7 двароў, 50 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1921 г. працоўная школа 1-й ступені, якая дзейнічала ў вёсцы, быў перададзены былы памешчыцкі будынак. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. адкрыта школа, у якой было 34 вучні. У 1931 г. 18 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас “Заранак новага жыцця”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 20 гаспадарак, меў 110 га ворыва, кузню. Абслугоўвала яго Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На могілках у брацкай магіле пахаваны 5 воінаў 344-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў баях у 1943 г.

У 1990 г. 4 гаспадаркі, 10 жыхароў, у складзе калгаса “Камуніст” (цэнтр – в. Несцерава). У 2007 г. вёска ў СВК “Курманава”.

Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 50, 262, 267, 272, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Селішчы.

  1. Селішчы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 83.

 

Belarusian BE Russian RU