Сапрынавічы
САПРЫНАВІЧЫ
САПРЫНАВІЧЫ – вёска Сапрынавіцкага с/с, за 4 км ад Мсціслава, 99 км ад Магілёва.
У 1853 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. У 1737 г. мелася царква. У 1768 г. паблізу быў маёнтак, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Адзін памешчык меў у маёнтку ў 1860 г. 768 дзес. зямлі, млын і карчму, другі – у 1866 г., 140 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета, 67 двароў, 415 жыхароў, царк.-прыходская школа. Непадалёку былі аднайменныя фальварак (3 двары, 49 жыхароў), вартоўня (1 двор, 6 жыхароў), аколіца (3 двары, 17 жыхароў) і сядзіба (1 двор, 8 жыхароў). У 1909 г. ў сяле 69 двароў, 474 жыхары, у маёнтку 1 двор, 2 жыхары, у аколіцы 4 двары, 6 жыхароў. У 1909 г. ў маёнтку жыла адна з адукаванных жанчын Мсціслаўшчыны А. Стахоўская, якая вельмі высока цаніла неабходнасць адукацыі і ахвяравала 40 тыс. рублёў на будаўніцтва гімназіі (пабудавана ў Мсціславе ў 1908). З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. З 20.08.1924, цэнтр сельсавета. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у 1926 г. ў ёй было 77 вучняў. У сак. 1931 г. арганізаваны калгас, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 99 гаспадарак, меў 606 га ворыва, кузню (дзейнічала з 1930). Калгас абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1941 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Вызвалена ў вер. 1943 г. часцямі 344-й стралк. дывізіі. На ўшанаванне памяці 140 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе, у 1970 г. ў цэнтры вёскі каля будынка клуба пастаўленна стэла. У 1990 г. 115 гаспадарак, 300 жыхароў, цэнтр калгаса “Савецкая Расія”, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні лёну. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, пач. школа, б-ка, Дом культуры, інтэрнат, клуб, 2 магазіны, сталовая, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, фельч.-акушэрскі пункт, аўтаматычная тэлеф. станцыя. У 2007 г. вёска СВК “Кастрычнік”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 197 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272, 282, 437.
У тэксце ёсць згадка пра в. Сапрынавічы.
- Сапрынавічы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 81 — 82.
- Сапрынавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 597.