Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Сакалова

САКАЛОВА

 

САКАЛОВА – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 35 км ад Мсціслава, 130 км ад Магілёва.

У 1713 г. вёска ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Памешчык меў у 1834 г. ў вёсцы 488 дзес. зямлі, карчму і вадзяны млын. У 1860 г. цэнтр маёнтка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 14 двароў, 92 жыхары. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 17 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 18 двароў, 97 жыхароў, у фальварку – 22 жыхары. У 1910 г. адкрыта школа граматы. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны дзень”, які затым абслугоўваўся Курманаўскай МТС, дзейнічала кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 28 гаспадарак, 78 жыхароў, у складзе калгаса “Камуніст” (цэнт – в. Несцерава). У 2007 г. вёска ў СВК “Курманава”. Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 17 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Сакалова : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 81.
  2. Сакалова : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 597.

 

Belarusian BE Russian RU