Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Рыкі

РЫКІ

 

РЫКІ—вёска ў Сапрынавіцкім сельсавеце, за 8 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. Памешчык меў тут у 1860 г. 840 дзесяцін зямлі, 2 млыны, сукнавальню і карчму. Паводле перапісу 1897 г. фальварак у Аслянскай воласці Мсцілаўскага павета Магілёўскй губерніі, каля дарогі Мсціслаў—Хіславічы, 4 двары, 15 жыхароў, 2 млыны. У 1909 г. побач быў маёнтак, 1 двор, 10 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР.  У 1931 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 27 гаспадарак, меў 105 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 19 гаспадарак, 44 жыхары, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр – в. Сапрынавічы). Працаваў магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Кастрычнік”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 2 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272.

У тэксце ёсць згадка пра в. Рыкі.

  1. Рыкі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 80 — 81.
  2. Рыкі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 596 — 597.

 

 

Belarusian BE Russian RU