Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Рудодзіма

РУДОДЗІМА

 

РУДОДЗІМА – вёска ў Ракшынскім с/с, за 25 км ад Мсціслава, 77 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. фальварак, 4 двары, 10 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. вёска ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., 26 двароў, 166 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 104 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоная Беларусь”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 18 гаспадарак, меў 135 га ворыва, абслугоўвала яго Хлышчоўская МТС. З 20.02,1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. далучана в. Целяшова. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 19 гаспадарак, 38 жыхароў, у складзе калгаса імя Энгельса (цэнтр – в. Басценавічы). У 2007 г. вёска імя Энгельса.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 2 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 627.

У тэксце ёсць згадка пра в. Рудодзіма.

  1. Рудодзіма : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 80.
  2. Рудодзіма : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 596.

 

 

Belarusian BE Russian RU