Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Рубанаўка

РУБАНАЎКА

 

РУБАНАЎКА – вёска ў Падсолтаўскім сельсавеце, за 36 км ад Мсціслава, на раке Лядня.

У 1834 г. вёска Вялікая Рубанаўка (42 двары, 210 жыхароў) і Малая Рубанаўка (23 двары, 120 жыхароў) у Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1858 г. ў вёскі Вялікая Рубанаўка 103 рэвізскія душы, у вёскі Малая Рубанаўка – 52, частка вяскоўцаў займалася калёсным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, у Вялікай Рубанаўцы 47 двароў, 356 жыхароў, у Малой Рубанаўцы – 26 двароў, 195 жыхароў. Непадалёку была лясная вартоўня (1 двор, 9 жыхароў). У 1909 г. Вялікая Рубанаўцы 59 двароў, 432 жыхары, у Малой Рубанаўцы – 26 двароў, 210 жыхароў, ветраны млын. У 1910 г. адкрыта земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. На базе дарэвалюцыйнай адкрыта працоўная школа 1-й ступені, якой быў перададзены нацыяналізаваны будынак. У 1925 г. навучалася 65, а ў 1926 г. – 86 вучняў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. ў в. Вялікая Рубанаўка арганізаваны калгас “Бальшавік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 57 гаспадарак, меў 505 га ворыва, у в. Малая Рубанаўка – калгас “Рассвет”, у якім у 1932 г. адпаведна 44 гаспадаркі і 292 га ворыва. Абслугоўвала калгасы Курманаўская МТС. Дзейнічала кузня. У 1931 г. калгасу “Рассвет” былі перададзены ўрочашчы Яўрэйскі Луг, Каршалішча, Кацубы. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1976 г. Вялікая Рубанаўка і Малая Рубанаўка аб’яднаны ў адну вёску Рубанаўка. У 1990 г. 76 двароў, 180 жыхароў, у складзе “Камуніст” (цэнтр – в. Несцерава). Працавалі пачатковая школа, бібліятэка, клуб, магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Курманава”. Дзейнічае магазін.

Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 38 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Рубанаўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 79 — 80.
  2. Рубанаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 596.
Belarusian BE Russian RU