Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Рожава

РОЖАВА

 

РОЖАВА – вёска ў Мазалаўскім с/с, за 5 км ад Мсціслава, 90 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1667 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць, спустошана ў час рус.-польскай вайны 1654-67 гг. у выніку ваенных дзеянняў. У 1690 г. сяло Ражаева, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1825 г. 15 двароў, уласнасць царквы. Памешчык меў тут у 1871 г. 283 дзес., у 1879 – 126 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. сяло ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, пры тракце Мсціслаў – Магілёў, 25 двароў, 134 жыхары. Побач быў фальварак, 1 двор, 20 жыхароў. У 1909 г. існавалі аднайменныя аколіца (2 двары, 98 жыхароў), ферма (3 двары, 22 жыхары) і фальварак Рожава (ён жа Рошча), 6 двароў, 52 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Лібкнехта, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 50 гаспадарак, меў 160 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. Мелася кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл.; у вёсцы пабудаваны млын. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У памяць аб 59 земляках, якія загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе, у 1967 г. ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск. У 1990 г. 60 гаспадарак, 169 жыхароў, у складзе саўгаса “Мсціслаўскі” ( цэнтр – в. Мсціслаў). У 2007 г. вёска ў СВК “Мазалаўскі”. Зараз ААТ “Мазалаўскае”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 46 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 282, 619.

У тэксце ёсць згадка пра в. Рожава.

  1. Рожава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 79.
  2. Рожава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 595 — 596.
Belarusian BE Russian RU