Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

«Родная мова, матчына мова»

«Родная мова, матчына мова» — так шаноўна i ласкава называем мы сваю мову. У Хадасоўскай сельскай бiблiятэцы прайшоў тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Конкурс — гульня «Ведай i любi родную мову» сабраў у бібліятэцы ўсіх жадаючых. Удзельнiкi гульнi замянялi фразеалагiзмы адным словам, суадносiлi пачатак i канец прыказак, узнавiлi веды пра сваяцкiя адносiны, знаходзiлi «чужога» сярод сваiх, падбiралi сiнонiмы да слоў, давялося нават успомнiць назвы беларускiх страў, а дакладней «не з’есцi лiшняга».
Мова — найважнейшы сродак зносiн памiж людзьмi. З дапамогай мовы мы можам абменьвацца думкамi, выказваць свае жаданнi, падтрымаць iншых людзей у хвiлiны роспачы, падзялiцца радасцю. Давайце рабiць гэта на роднай мове — гэта так цудоўна, сучасна i модна.

Belarusian BE Russian RU