Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Рэместава

РЭМЕСТАВА

 

РЭМЕСТАВА – вёска ў Ракшынскім с/с, за 33 км ад Мсціслава, 90 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1662 г. сяло ў складзе маёнтка Вялікія Горы Аршанскага павета, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце 18 двароў, 124 жыхары, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 26 двароў, 187 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. сяло ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., пры тракце Шамава – Расна, 37 двароў, 258 жыхароў. Апрача земляробства частка вяскоўцаў займалася валяльным і сталярным промысламі. У 1909 г. 35 двароў, 258 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. 01.11.1925 г. адкрыта школа, у якой у 1927 г. быў 51 вучань. У 1931 г. арганізаваны калгас “Пераможац”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 18 двароў, меў 103 га ворыва, абслугоўвала яго Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.07.1941 г. па 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 60 гаспадарак, 121 жыхар, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр – в. Ракшыно). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Сцяг працы”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 12 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272.

У тэксце ёсць згадка пра в. Рэместава.

  1. Рэместава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 81.
  2. Рэместава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 597.

 

Belarusian BE Russian RU