Раздзел
РАЗДЗЕЛ
РАЗДЗЕЛ — вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 28 км ад Мсціслава, 101 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст. У 1622 г. сяло Раздзелічы, 2 двары. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1848 г. сяло Раздзелы ў Мсціслаўскім павеце, 47 рэвізскіх душ. У 1880 г. 38 двароў, 274 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. вёскі Раздзел 1 (22 двары, 162 жыхары) і Раздзел 2 (28 двароў, 152 жыхары) у Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ. У час рэвалюцыі 1905-07 гг. распаўсюджваліся рэв. пракламацыі. У 1909 г. ў в. Раздзел 1- 26 двароў, 168 жыхароў, у в. Раздзел 2- 26 двароў, 215 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся калёсным і сталярным промысламі. У 1913 г. адкрыта школа. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 82 вучні. У 1930-х г. арганізаваны калгас “Чырвоная іскра”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 14 гаспадарак, меў 75 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС, У 1937 г. адкрыты яслі. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Пасля вайны адбудавана. З 29.08.1959 г. цэнтр сельсавета. У 1990 г. 93 гаспадаркі, 210 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр – в. Курманава), працаваў магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Курманава”. Зараз ААТ “Натапа-Агра”.
Раздзел (былая в. Раздзел 2) – радзіма бел. літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, крытыка В. П. Жураўлёва (нар. ў 1931).
На 01.01.2020 насельніцтва складае 75 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Денисенкова, Н. Деревня на двух берегах : [деревня Раздел Подсолтовского сельского совета] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2020. — 1 красавіка. — № 25. — С. 5.
- Раздзел : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 76 — 77.
- Раздзел : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 594 — 595.