Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Разанцы

РАЗАНЦЫ

 

РАЗАНЦЫ – вёска ў Сапрынавіцкім с/с, за 8 км ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва.

У 1583 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Паводле перапісу 1897 г. ў Аслянскай вол. Мсціслаўкага павета, 12 двароў, 76 жыхароў. У 1909 г. 9 двароў, 60 жыхароў, адкрыта школа (нар. вучылішча). З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. акупіраваны калгас, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 19 гаспадарак, 46 жыхароў, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр – в. Сапрынавічы). Працавалі 8-гадовая школа, магазін. Зараз у складзе ААТ “Кастрычнік”

На 01.01.2020 насельніцтва складае 660 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Вёска Разанцы, Пячкоўскі с/с. Селішча, курганны могільнік (археал.) // Збор помнікаў. — 1756. — С. 317.
  2. Денисенкова, Н. Особый праздник особенного агрогородка : [в минувшую субботу в агр. Рязанцы по инициативе депутатов и жителей впервые прошел праздник День деревни] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2020. — 29 студзеня. — № 7. — С. 1 — 2.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 50, 618

У тэксце ёсць згадка пра в. Разанцы.

  1. Разанцы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 76.
  2. Разанцы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 594 — 595.
  3. Разанцы, селішча і курган. Могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 317.

 

 

 

 

Belarusian BE Russian RU