Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Рассвет

РАССВЕТ

 

РАССВЕТ (да 1947 г. Чортава) – вёска ў Капачоўскім сельсавеце, за 13 км ад Мсціслава, на раке Свердзел.

У 1834 г. вёска Чортава ў Мсціслаўскім павеце, 5 двароў, 45 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. вёскі Чортава (5 двароў, 39 жыхароў) і Чортава 1 (17 двароў, 122 жыхары) у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 г. У 1919 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 58 вучняў, якая дзейнічала ў вёсцы, быў перададзены памешчыцкі будынак. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Шлях селяніна”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 45 гаспадарак, меў 177 га зямлі. Абслугоўвала яго Мсціслаўская МТС імя Кірава. Дзейнічала кузня. У 1931 г. калгасу было перададзена ўрочашча Папова Паляна. У 1930-х г. вёска Чортава і Чортава 1 былі аб’яднаны ў адну. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас “Пераможац”, які абслугоўвала Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1976 г. далучана вёска Ржавец. У 1990 г. 112 гаспадарак, 310 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага завода № 120 (цэнтр – в. Лютня). У 2007 г. вёска ў РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра” (цэнтр – в Капачы), магазін.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 71 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Рассвет.

  1. Рассвет : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 78 — 79.
  2. Рассвет : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 595.

 

Belarusian BE Russian RU