Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Ракітанка

РАКІТАНКА

 

РАКІТАНКА – вёска ў Ходасаўскім с/с, 37 км ад Мсціслава, 72 км да Магілёва.

У 1897 г. вёска ў Бяліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, 44 двары, 278 жыхароў. У 1909 г. 66 двароў, 275 жыхароў, школа граматы. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 33 гаспадаркі, меў 208 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. У 1940 г. 67 двароў, 197 жыхароў; далучана в. Папоўшчына. У Вялікую Айчынную вайну з 20.07.1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў кастрычніку 1942 г. і верасне 1943 г. спалілі 60 двароў, загубілі 32 жыхароў. На ўсходней ускраіне ў брацкай магіле пахаваны 2 воіны 139-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў 1944 г. ў баях супраць акупантаў. Пасля вайны вёска адбудавана. У 1990 г. 46 гаспадарак, 89 жыхароў, у складзе саўгаса “Забалацце” (цэнтр – в. Забалацце). Працавалі пачатковая школа, бібліятэка. У 2007 г. вёска ва УКСП “Саўгас “Забалацце”. Зараз ААТ “Забалацце-Аграстандарт”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 13 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Ракітанка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 77 — 78.
  2. Ракітанка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 595.

 

Belarusian BE Russian RU