Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Пятрыгі

ПЯТРЫГІ

 

ПЯТРЫГІ – вёска ў Ходасоўскім с/с, за 35 км ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва.

У 1858 г. вёска, 10 двароў, 26 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 23 двары, 68 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., 56 двароў, 266 жыхароў. У 1909 г. 2 вёскі: у адной – 17 двароў, 35 жыхароў, у другой – 52 двары, 273 жыхары. У 1920-х г. вёскі былі аб’яднаны. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР, створана с.-г. т-ва. У 1926 г. 60 двароў, 250 жыхароў. У 1931 г. аб’ядноўваў 43 гаспадаркі, меў 501 га ворыва і кузню. Абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 20.07.1941 г. да 30.09.1944 г. вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 65 гаспадарак, 152 жыхары, у складзе саўгаса “Забалацце” (цэнтр – в. Забалацце). Працавалі пач. школа, б-ка, магазін. У 2007 г. вёска ва УКСП “Саўгас Забалацце”.

Радзіма старшага гранатамётчыка М. С. Мураўёва (1963-84), які загінуў у Афганістане пры выкананні службовых абавязкаў.

На 01.01.2020 г. насельніцтва складае 12 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Пятрыгі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 73 — 74.
  2. Пятрыгі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 593.

 

 

Belarusian BE Russian RU