Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Пячонкі

ПЯЧОНКІ

 

ПЯЧОНКІ – вёска ў Ракшынскім с/с, 35 км ад Мсціслава, 74 км да Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1777 г. як вёска ў Чавускай акрузе Магілёўскай губерні. У 1785 г. сяло ў складзе маёнтка Горкі Аршанскага павета Магілёўскага намесніцтва, 7 двароў, 59 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. сяло ў Расненскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. Побач была аднайменная аколіца, 7 двароў, 62 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. З 20.08.1924 г. да 20.02.1938 г. цэнтр сельсавета. У 1924 г. створана сельгас таварыства. У 1930 г. арганізаваны калгас “Колас”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 40 гаспадарак з вёсак Пячонкі і Картыжы, меў 387 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. далучана в. Каленаўшчына. У Вялікую Айчынную вайну з 11.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 г. 19 гаспадарак, 49 жыхароў, у складзе саўгаса імя Свярдлова (цэнтр – в. Ракшыно). У 2007 г. вёска ў СВК “Сцяг працы”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 6 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Пячонкі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 75 — 76.
  2. Пячонкі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 594.

 

 

Belarusian BE Russian RU