Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Пячкавіцкі ільназавод

ПЯЧКАВІЦКІ ІЛЬНАЗАВОД

 

ПЯЧКАВІЦКІ ІЛЬНОЗАВОД – пасёлак у Ходасаўскім с/с, за 2 км на У ад Мсціслава, 97 км ад Магілёва.

У цэнтры пасёлка, на краі старога пясчанага кар’ера знаходзіцца стараж. курган, які сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. фальварак у Аслянскай вол.Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., каля дарогі Мсціслаў-Хіславічы, 4 двары, 10 жыхароў. У 1909 г. аколіца, 5 двароў, 12 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. З 20.08.1924 г. да 24.09.1926 г. цэнтр сельсавета. У 1926 г. 15 двароў, 73 жыхары. У сярэдзіне 1920-х г. пачало дзейнічаць закупачна-збытавое т-ва. У 1929 г. арганізаваны калгас “20 гадоў Кастрычніка”, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. У 1930 г. пабудавана кузня, у 1932 г. – ільнозавод. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 25 двароў, 114 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 21 двор, разбурылі лёназавод, непадалёку ад пасёлка ў перыяд з восені 1941 г. да вер. 1943 г. расстралялі звыш 500 сав. грамадзян (пахаваны ў магіле ў цэнтры пасёлка). У пасляваенны час адбудаваны. У 1990 г. 157 гаспадарак, 417 жыхароў, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр – в. Сапрынавічы). Працавалі сад-яслі, пач. школа, б-ка, клуб, інтэрнат сталовая, 2 магазіны, фельч.-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, шавецкая майстэрня, аддз. сувязі, а таксама ветэрынарны ўчастак і лёназавод. У 2005 г. пасёлак у СВК “Кастрычнік”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Вёска Пячкоўка, цэнтр сельсавета, курган (археал.) у цэнтры вёскі // Збор помнікаў. — С. 317.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Пячкоўка.

  1. Пячкавіцкі ільназавод : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 74.
  2. Пячкоўка, курган // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 317.
Belarusian BE Russian RU