Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Пячкавічы

ПЯЧКАВІЧЫ

 

ПЯЧКАВІЧЫ – вёска ў Ходасаўскім с/с, за 27 км ад Мсціслава, 78 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1523 г. як сяло, уласнасць праваслаўнай царквы. У 1664 г. аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1768 г. ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыіі. У 1834 г. сяло (84 жыхары) ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць царквы. У 1858 г. меліся піцейны дом, заезны двор. Памешчык тут меў у 1868 г. 125 дзес. зямлі. У 1878 г. адкрыта школа. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., 30 двароў, 139 жыхароў. У 1909 г. 15 двароў, 119 жыхароў. Побач была аднайменная аколіца, 26 двароў, 198 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 66 вучняў. З 20.08.1924 г. да 20.02.1938 г. цэнтр сельсавета. У 1925 г. створана с.-г. т-ва. У 1926 г. 66 двароў. 416 жыхароў. У жн. 1929 г. арганізаваны калгас “Чырвоны факел”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 75 гаспадарак, меў 569 га зямлі. Абслугоўвала калгас Ходасаўская МТС імя Тэльма. У 1933 г. для школы пабудавана новае памяшканне, у 1938 г. пачаў дзейнічаць Дом культуры. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 75 двароў, 322 жыхары. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 68 двароў, загубілі 2 жыхароў. У 1966 г. ў цэнтры вёскі на ўшанаванне памяці 101 земляка, што загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе, пастаўлены абеліск. Пасля вайны вёска адбудавана. У 1976 г. далучана в. Грозы. У 1990 г. 84 гаспадаркі, 195 жыхароў, у складзе калгаса “26 з’езд КПСС” (цэнтр – в. Усполле). Працавалі пач. школа, б-ка, Дом культуры, фельч.-акушэрскі пункт, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, магазін. У 2007 г. вёска ў складзе ААТ “Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Пячкавічы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 74 — 75.
  2. Пячкавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 593 — 594.
Belarusian BE Russian RU