Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Пуцяты

ПУЦЯТЫ

 

ПУЦЯТЫ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 17 км на ПнЗ ад Мсціслава, 112 км ад Магілёва.

Па рукапісных крыніцах вядома з 18 ст. У 1768 г. маёнтак. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1857 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 21 двор, 139 жыхароў. Побач існавала аколіца, 15 двароў, 84 жыхары. У 1909 г. ў вёсцы 33 двары, 101 жыхар, у аколіцы – 13 двароў, 51 жыхар. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны сцяг”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 40 гаспадарак, меў 350 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. Дзейнічаў ветраны млын. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. да яе далучана в. Шумякіна. У 1990 г. 26 гаспадарак, 56 жыхароў, у складзе калгаса “Лененскі шлях” (цэнтр – в. Мілейкава). У 2007 г. вёска ў СВК “Мілейкава”. Зараз ААТ “Натапа-агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 3 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Пуцяты.

  1. Пуцяты : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 73.
  2. Пуцяты : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 593
Belarusian BE Russian RU